viasna on patreon

У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей

2024 2024-01-16T09:21:52+0300 2024-01-16T09:21:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stankevich-ivan.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Станкевіч. Фота з адкрытых крыніц.

Іван Станкевіч. Фота з адкрытых крыніц.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае выносіць прысуды грамадзянам, якія прымалі ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года. Так, 29 снежня 2023 года за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. арт. 342 КК) быў асуджаны дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1 Іван Станкевіч.

Судовы працэс вяла суддзя Юлія Крэпская.

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей (2013, 2016 і 2019 года нараджэння) затрымалі напрыканцы кастрычніка 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання, Іван Станкевіч у верасні 2020 года разам з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушаў грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарог і замінаў працы грамадскага транспарту.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Маёмасць, у тым ліку дом у Тарасава і зямельны ўчастак, вызваленыя з-пад арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства