viasna on patreon

Управа юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму адмовілася зарэгістраваць новае абласное грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская альтэрнатыва”

2004 2004-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ягонымі заснавальнікамі выступілі больш як 200 грамадзянаў рэгіёну. Бальшыня іх — гэта сябры зьліквідаванага ўладамі аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.

Як паведамляе Радыё Свабода, абласную ўправу юстыцыі не задаволіла тое, што аб’яднаньне “Грамадзянская альтэрнатыва” мае намер уступаць у міжнародныя арганізацыі і займацца выдавецкай дзейнасьцю. Яшчэ адна прэтэнзія датычыць сэмантыкі словаў “гуманітарны” і “гуманістычны”.

Істотным парушэньнем управа палічыла непазначаны нумар пакою ў гарантыйным лісьце на разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу, а таксама розныя даты нараджэньня аднаго з заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы”.

Управа юстыцыі не прымала афіцыйнага рашэньня адносна рэгістрацыі “Грамадзянскай альтэрнатывы” тры з паловай месяца, хаця статутныя дакумэнты паводле беларускага заканадаўства павінны разглядацца цягам 30 дзён. Старшыня навастворанага аб’яднаньня Ўладзімер Кацора вымушаны быў ня толькі дасылаць запыт ва ўправу юстыцыі, але і скардзіцца ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі.

Стала вядома таксама, што Камітэт ААН у пытаннях правоў чалавека прыняў да разгляду скаргу зьліквідаванага ўладамі грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”. У лісьце зь Вены кіраўніку “Ініцыятываў” Віктару Карніенку паведамілі, што ў апаведнасьці з правіламі копія скаргі накіраваная для ацэнкі беларускаму ўраду. Урад павінен даць адказ Камітэту ААН пра зьліквідаваньне аб’яднаньня цягам шасьці месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства