viasna on patreon

Авіяканструктара з Мінска асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы новай Беларусі

2024 2024-01-18T15:17:08+0300 2024-01-18T15:19:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bczb_scjah_viktary_zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскга раёна 20 снежня 2023 года асудзілі Уладзіслава Лагойку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

bczb_scjah_viktary_zhest.jpg
Фота мае ілюстратыўны характар

Мужчыну абвінавацлілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце, а таксама праз даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту. Уладзіслаў цалкам прызнаў віну.

Уладзіслаў утрымліваўся пад вартай з 16 лістапада 2023 года. Ён працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве авіяканструктарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства