viasna on patreon

Папаўненні ў "экстрэмісцкіх" спісах, пазбаўленне ліцэнзіі адвакатаў: хроніка пераследу 19 студзеня Дапоўнена

2024 2024-01-19T12:58:01+0300 2024-01-19T17:33:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchuchyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Адбылося чарговае папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Беларусь 2.0», «БЕЛАРУСКI IНФАРМАЦЫЙНЫ», «Школа вiдэаблогера», «BY in MUC»;
  • Facebook старонкі «РОДНЫ КУТ», «Народный приговор»;
  • Старонка ва «Укантакце» «ПОДСЛУШАНО ПИНСК»;
  • TikTok-старонкі «Беларусь якая ёсць», «free_zhlobin».

"Хапун" на "Шчучынаграхімсэрвіс" — затрымалі каля 10 чалавек

Пра гэта адсправаздачылася мясцовая раёнка.

Паведамляецца, што каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў".


"Вольны Беларускі Ўніверсітэт" прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 15 студзеня.

Паведамляецца, што «ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы фонду ім. Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, дэлегацыі Еўрапейскага парламента па пытаннях Беларусі».

Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўніў праект «ЛУКАвица». Дачыненне да яго, згодна з рашэннем МУС, мае Марціновіч Ала Міхайлаўна.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 37 чалавек — цяпер у ім 3723 прозвішчы

19 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў TOR BAND Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача, Андрэя Ярэмчыка, дачку журналіста Змітра Лупача Святлану Лупач, маці дваіх дзяцей Жанну Волкаву.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі трох адвакатаў

Кваліфікацыйная камісія міністэрства юстыцыі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Мінскай гарадской калегій адвакатаў, у выніку якой ліцэнзій пазбавіліся некалькі адвакатаў.

Камісія вынесла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій у дачыненні да адвакатаў Святланы Бірылавай і Антона Навіцкага. Такое рашэнне прынята з-за «недастатковай кваліфікацыі адвакатаў». Адвакат Аляксей Сакалоў пазбавіўся ліцэнзіі з-за «здзяйснення правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката».

Таксама ў рашэнні камісіі сказана аб немагчымасці выканання адвакатамі Наталляй Канода і Ігарам Рыжым сваіх прафесійных абавязкаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Адзначым, што Святлана Бірылава абараняла палітзняволенага Паўла Мажэйку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства