viasna on patreon

"Выкарыстоўвала палотнішча бел-чырвона-белага колеру". 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы новай Беларусі

2024 2024-01-22T14:57:50+0300 2024-01-22T14:57:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2023 года асудзілі Наталлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Наталлі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя ў Мінску

Затрымалі Наталлю 16 лістапада, але ў той жа дзень выпусцілі пад залог памерам 18500 рублёў.

Жыхарку Лагойску абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Наталля "выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтрнэта і даных мабільнага аператара. Яна цалкам прызнала віну.

Наталля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спецыялістам па продажах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства