viasna on patreon

Беларусаў працягваюць судзіць за Маршы ў 2020-м

2024 2024-01-24T17:56:30+0300 2024-01-25T10:24:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vjasna_fotazdymki_marsz-adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. Мужчынаў судзілі за ўдзел у розных мірных сходах у 2020 годзе. Іх абвінавачвалі ў тым, што гэтым яны нібыта парушалі грамадскі парадак, перашкаджалі руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням прадстаўнікоў улады.

Так, 18 снежня 2023 году ў судзе Маскоўскага раёну Мінску да двух с паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ асуджаны 23-гадовы прадпрымальнік Сяргей Гучок. Прысуд агучыла Кацярына Мурашка.

8 студзеня 2024 году суды паводле “народнага” артыкулу прайшлі адразу над некалькімі людзьмі. У судзе Фрунзенскага раёну асудзілі Аляксея Дмухоўскага. Суддзя Юлія Крэпская вынесла яму наступны прысуд: паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”). Прычым адзначаецца, што мужчына “чыстасардэчна” раскаяўся, і гэта выказалася ў тым, што ён “дабраахвотна” перавёў грошы на рахунак сацыяльна-дабрачыннай установы.У гэты ж дзень у судзе Фрунзенскага раёну Мінска Віталя Палякова асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”). Вырак агучыў Андрэй Млечка. Палякова судзілі за ўдзел у трох Маршах.

Усе яны да судоў знаходзіліся пад вартай, іх вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства