viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: 35 палітвязняў у студзені выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну

2024 2024-02-01T15:53:49+0300 2024-02-01T16:18:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihniuk-zinaida.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1416 палітвязень, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у студзені на волю выйшлі мінімум 35 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а двое з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ дзве жанчыны былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo.

Палітзняволеная Зінаіда Міхнюк — 1 год, 10 месяцаў і 4 дні ў зняволенні

Зінаіда Міхнюк. Фота з сацыяльных сетак.

Зінаіда — актывістка прафсаюза РЭП, была затрымана 25 сакавіка 2022 пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА № 7 Брэста. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. У траўні 2022 года суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.

Тэрмін Зінаіда адбывала ў гомельскай калоніі № 4. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", 29 студзеня палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязень Андрэй Бяляўскі — 1 год, 8 месяцаў і 8 дзён у зняволенні 

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня 2022 года вынеслі прысуд TikTok-блогеру — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі "размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі" (арт. 368 КК).

Андрэя затрымалі наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме "Веласпортмайстар". Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Андрэй 5 студзеня выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3. Відэа са дня вызвалення з'явілася ў TikTok.

Палітвязень Аляксандр Бабіч — 3 гады, 3 месяцы і 19 дзён у зняволенні

Берасцейца абвінавацілі паводле артыкула 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) —нібыта нагою двойчы ўдарыў амапаўца. Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву “фізічны боль і маральныя пакуты”.

У снежні 2020 года яму прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Свой тэрмін Аляксандр адбываў у віцебскай калоніі № 3. 9 студзеня палітвязень выйшаў на волю, піша "Берасцейская Вясна".

Палітвязень Аляксандр Лучыновіч — 1 год, 9 месяцаў і 13 дзён у зняволенні

Аляксандр Лучыновіч

Аляксандр — праваднік рэзерву з Гомеля. Яго затрымалі 31 сакавіка 2022 года на працы ў Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Спачатку яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прычына — перадача фота расійскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн".

У ліпені 2022 года Лучыновіча асудзілі да двух гадоў зняволення. 13 студзеня 2024 года Аляксандр выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.

Палітвязень Арцём Такарчук — 3 гады, 3 месяцы і 22 дні ў зняволенні 

Арцём Такарчук. Фота: spring96.org

У лістападзе 2020 года мінскага архітэктара асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў" (ч. 2 арт. 363 КК) .

Калі салдаты пачалі атачаць пратэстоўцаў на вуліцы Мельнікайтэ і затрымліваць іх, у натоўпе пачалася паніка, некаторыя пачалі разбягацца і падаць. Па словах Арцёма Такарчука, ён хацеў дапамагчы і разняць упалых людзей.

Але яго жорстка затрымалі, пасля чаго ў бальніцы яму наклалі швы на галаву. Праз два дні яго зноў затрымалі – ужо ў межах крымінальнай справы. І пасля гэтага затрымання яго дастаўлялі са Следчага камітэта ў бальніцу, дзе дыягнаставалі страсенне мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія ўдары і гематомы па ўсім целе.

Тэрмін Арцём адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 6 студзеня.

Дзве палітзняволеныя выйшлі на волю пасля суда

У студзені беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі дзве палітзняволеныя жанчыны ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:


Каму з былых палітвязняў цяпер патрэбна фінансавая дапамога?

Дапамога былому палітвязню адкрыць сваю справу ў Беларусі

Мужчыну звольнілі з працы і адмаўляюцца браць назад, бо баяцца звязвацца з “палітычнымі”.

Дапамога студэнту, асуджанаму за ўдзел у мірных пратэстах

Калі хлопец не знайдзе грошай на жыллё, то з вялікай верагоднасцю яго чакае змена рэжыму з «хатняй хіміі» на больш строгі.

Падтрымка сям'і палітвязня, у якой дзіця нарадзілася без бацькі

Мужчына з'ехаў з краіны і цяпер спрабуе пабудаваць новае жыццё.

Дапамога былому палітвязню авалодаць новай прафесіяй

Мужчына мае патрэбу ў фінансавай дапамозе для аплаты медыцынскіх паслуг, навучання і арэнды жылля на першы час

Дапамога былому палітвязню Станіславу Падзімаскасу

Хлопец плануе пайсці на курсы мовы і аднавіцца ў спецыяльнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства