Берасцейца асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у бок двух міліцыянтаў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 4000 рублёў.
Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з 21 па 24 лістапада 2023 года, пасля чаго змясцілі пад хатні арышт.
Яго абвінавацілі ў тым, што 13 жніўня 2021 года ён у тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" пакінуў каментарый пад публікацыяй "Хорошие новости вечера пятницы от кибер-партизан: взломана прослушка внутренней связи МВД". На вокладцы публікацыі былі фотаздымкі начальніка АУС Салігорска палкоўніка міліцыі Шаравара Аляксандра Аляксандравіча і намесніка начальнкіа УУС Мінскага аблвыканкама палкоўніка Максімовіча Мікалая Васільевіча. Менавіта ў бок двух названых міліцыянтаў Віктар пакінуў каментар, які суд палічыў абразлівым. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Віктар Астапук мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.