viasna on patreon

"Нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг". 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

2024 2024-02-12T17:35:00+0300 2024-02-12T17:48:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/23.08-vjaliki-scjah-zverkhu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 17студзеня 2024 года асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

23.08-vjaliki-scjah-zverkhu_1.jpg
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org

Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, жанчына "выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру і выкрыквала лозунгі". Сняжана цалкам прызнала віну і паведаміла, што разам з іншымі пратэстоўцамі нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Жанчыу апазналі па фотаздымку з інтэрнэта. Падчас вобшука ў яе вынялі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэснай акцыі. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.

Сняжана Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства