viasna on patreon

Жыхар Баранавіч паставіў адзнаку "клас" у "Аднакласніках" і абразіў Лукашэнку

2024 2024-02-13T08:43:30+0300 2024-09-02T17:41:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд палітзняволенаму Яўгену Кладаву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.

Яўгена Кладава затрымалі 30 жніўня 2023 года па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.11 КаАП – "Выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", затым узбудзілі крымінальную справу.

Па матэрыялах абвінавачання, Яўген Кладаў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сцяне профілю, даступнай для прагляду іншым карыстальнікам, «разлічваючы на наступнае ўспрыманне іншымі асобамі абразлівай інфармацыі, усведамляючы публічны і зневажальны характар сваёй публікацыі, наўмысна размясціў выяву, якая супярэчыць агульначалавечай маралі і нормам паводзін, прынятым у грамадстве, тым самым публічна наўмысна прынізіў гонар і годнасць асобы Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў, выказанае ў непрыстойнай форме».

У справе – два аналагічныя эпізоды.

У судовым пасяджэнні Кладаў фактычна віну не прызнаў і паказаў, што ён на сваёй старонцы выпадкова ў адкрытым доступе для ўсіх карыстальнікаў размясціў прагледжаныя ім у сетцы Інтэрнэт раней карцінкі з выявай Лукашэнкі зрабіў гэта ён ненаўмысна, не ведаў, што гэтыя выявы захаваюцца ў стужцы яго старонкі, пасля ягонай адзнакі "Клас".

Суд, які праходзіў 23-24 лістапада 2023 года, прызнаў яго вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства