viasna on patreon

Студэнтку з Мінска асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух Маршах

2024 2024-02-13T17:54:11+0300 2024-02-13T18:09:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_frunzenskogo_rayona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 26 студзеня 2024 года асудзілі Сафію Кажамякіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле 16 жніўня ў Маршы за свабоду і 6 верасня ў Маршы адзінства ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.

Яна цалкам прызнала віну. Дзяўчыну апазналі па пратэсных відэа, знойдзеных у ейным тэлефоне падчас агляду.  Да суда Сафія знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў.

Сафія Кажамякіна студэнтка 5 курса ВНУ і працуе аніматаркай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства