viasna on patreon

Крымінальная справа супраць пісьменніка, хапун на кінастудыі: хроніка пераследу 14 лютага

2024 2024-02-14T11:09:18+0300 2024-02-14T18:10:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sasza-filipenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Жыткавічах затрымалі лекарку-педыятра Ірыну Цішкоўскую

iryna-ciszkouskaja.jpg
Ірына Цішкоўская

13 лютага ў судзе Жыткавіцкага раёна на жанчыну было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў). Пастанову выносіла суддзя Ганна Чорная. Вынік суда высвятляецца, паведаміла "Гомельская вясна".

Вядома, што раней Ірыну неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.


У Брэсце затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы на радзіму — на відэа сілавікі ўдарылі яго каленам у жывот

Праўладныя тэлеграм-каналы 14 лютага распавялі пра затрыманне мужчыны, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы — яны сцвярджаюць, што ён "быў на мітынгах і насіў БЧБ-сцягі".

На відэа затрымання бачна, што сілавік б'е беларуса каленам у жывот.


Менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за "фінансаванне вайны"

dzijana-zavadskaja.jpg
Дзіяна Завадская

Затрыманую клічуць Дзіяна Завадская. Яна 34-гадовая берасцейка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Дзіяна перайшла ў IT з маркетынгу, працуе ў сферы ўжо больш за 7 гадоў.

Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязжала за мяжу.

Суд над Дзіянай пачынаецца 26 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Па двух артыкулах: «народны» за грубае парушэнне грамадскага парадку (арт. 342) і другая частка артыкулу 361-3, "фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайсковых канфліктаў". Па апошнім ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі, паведаміла "Наша Ніва".


Сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц МТБанка

taccjana-paulava_nadzeja-azarko.jpg
Таццяна Паўлава і Надзея Азарко

Адна з жанчын на "пакаяльным відэа" ад 14 лютага "прызнаецца" ў тым, што разам з калегай выходзіла на акцыю пратэсту 16 жніўня 2020 года.

Паводле інфармацыі "Медязоны", затрыманыя — Таццяна Паўлава і Надзея Азарко.


"Палку ніхто не перагінае". Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць пасля затрымання, пачынаюць судзіць па крымінальным артыкуле

dzmitryi-szczarbin_1.jpg
Дзмітрый Шчарбін

Дзмітрыя Шчарбіна, які працаваў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне і быў жорстка затрыманы сілавікамі, 16 лютага пачнуць судзіць па артыкуле 130 КК "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы", паведаміў 14 лютага "Флагшток".

Дзмітрыя затрымалі ў кастрычніку — пры гэтым паведамлялася, што "пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае".


Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу

sasza-filipenka.jpg
Саша Філіпенка

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Новая газета. Европа"

"Тата расказаў, што калі з ім размаўлялі ў РУУС, перад ім паклалі раздрукаваныя фатаграфіі мяне з прэзідэнтам Швейцарыі, з Ціханаўскай, з міністрам культуры Германіі. Бацьку тыкалі пальцам у гэтыя фота, задавалі пытанні. Пакуль ішоў допыт, яны глядзелі яго тэлефон і шукалі ў яго нешта, за што яго можна закрыць.

Тата падпісаў пратакол, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа; па якім артыкуле яна ўзбуджана, мы да гэтага часу не ведаем, ведаем толькі, што, акрамя гэтага, яшчэ дзве іншыя справы ў працэсе ўзбуджэння. Дома ў яго прайшоў ператрус, бо я прапісаны па гэтым жа адрасе".


Сілавікі прыйшлі ў мінскую прыватную кінастудыю "Белроскіно", якая займаецца вытворчасцю расійскага прапагандысцкага праекта "Russian Gate"

pavel-hrycenka.jpg
Павел Грыцэнка

Інфармацыю пра гэта "Священному Белавуду" падцвердзілі супрацоўнікі кампаніі і іх знаёмыя.

На студыі быў затрыманы Павел Грыцэнка, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытанні.

Яшчэ арыштавалі некалькі кіношнікаў і асістэнтаў масавых сцэнаў праз данос. На аднаго з затрыманых асістэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу.

Іх затрымалі 15 студзеня. Людзі трапілі на Акрэсціна і ў Жодзіна, дзе ім прызначыли па 14-15 сутак адмністратыўнага арышту паводле арт. 19.1 КАаП "Хуліганства". Большасць з іх адбыла срок і выйшла на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства