viasna on patreon

Запрашаем на канферэнцыю! Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

2024 2024-02-15T10:51:00+0300 2024-02-15T18:55:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lekary-siza.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення ці знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка” – канферэнцыю на гэтую тэму праводзіць 20 лютага ў Вільні праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць”.

Ледзьве не кожны дзень з“яўляецца інфармацыя аб жорсткіх умовах, у якіх утрымліваюцца вязні ў следчых ізалятарах або зняволеныя ў калоніях. Аднак у месцах зняволення ёсць свайго роду “турмы ў турме” – гаворка ідзе пра штрафныя ізалятары (ШІЗА), і карцары, і памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Рэдка які палітвязень не мае асабістага досведу адбывання дадатковага пакарання ў гэтых памяшканнях.

Праваабаронцы адзначаюць, што беларускае заканадаўства і падзаконныя нарматыўныя акты змяшчаюць шэраг палажэнняў, якія ўзаконьваюць такія умовы ўтрымання ў ШІЗА, што іх магчыма расцэньваць як жорсткія, бесчалавечныя, якія зневажаюць чалавечую годнасць. Напрыклад, у ШІЗА не выдаецца пасцельная бялізна, забаронена мець пры сабе прадукты харчавання або набываць іх, не дазваляецца перапіска. Але ёсць нямала паведамленняў і пра наўмыснае стварэнне жорсткіх, бесчалавечных умоў і нават катаванні ў дачыненні да палітвязняў пры адбыванні імі пакарання ў ШІЗА.

“Лекары за праўду і справядлівасць” арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцары, ПКТ).

Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, пад час канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.

Арганізатары запрашаюць зацікаўленых асоб прыняць удзел у канферэнцыі.

Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.

Для рэгістрацыі запоўніце, калі ласка, простую форму, перайшоўшы па спасылцы

Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20

Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства