viasna on patreon

У Гомелі пачынаецца суд над грамадзянкай Украіны, якую абвінавачваюць у шпіянажы

2024 2024-02-15T08:43:26+0300 2024-02-15T12:07:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaharanka-ukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак

Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак

У Гомельскім абласным судзе 15 лютага ў закрытым пасяджэнні пачнецца суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ напачатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Трывогу забіла дачка жанчыны: нумары і кантакты маці пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля з'яўлялася валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Вядома таксама, што Захаранка ездзіла ў Беларусь на ўласным аўтамабілі.

Назад украінка збіралася ехаць 21 ліпеня, і знікла,  пісала «Палеская вясна».

Сёння Наталля Захаранка, якой пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, адзначае свой дзень нараджэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства