viasna on patreon

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-02-15T18:36:12+0300 2024-02-15T18:36:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202028.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

15 лютага 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што змяшчэнне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, Ірына Такарчук, Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа ўзятыя пад варту паводле артыкулаў 361-2, 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў фінансаванні або садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;

Наталля Ладуцька ўзятая пад варту пасля масавага рэйду сілавікоў па сваяках і іншым людзям, якія дапамагаюць палітвязням, 23-24 студзеня 2024 года;

Дзіяна Стульба асуджаная паводле ч. 2 арт. 361-2 КК за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкімі фармаваннямі, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Швяцоў асуджаны паводле арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фарміраванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі, да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Варонін асуджаны па арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Дзіяну Стульбу, Аляксандра Вароніна, Ірыну Такарчук, Наталлю Ладуцьку, Яўгенія Глушкова, Таццяну Сцепу, Аляксея Швяцова;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства