viasna on patreon

Колішнюю ганаровую выпускніцу БДУ асудзілі да 5 гадоў калоніі за данаты

2024 2024-02-16T12:08:19+0300 2024-02-16T12:09:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2024-02-01_16-13-37.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях). Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ксенія Ходырава
Фота з сацсетак

Ксенію затрымалі 10 кастрычніка 2023 года за данаты. Меру стрымання абралі ўтрыманне пад вартай. Дзяўчыну пасля затрымання некалькі месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, а потым яе перавялі ў СІЗА № 1. 

Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра культуралогіі БДУ. Яе нават адзначылі ў намінацыі "Лепшы выпускнік БДУ-2018", а таксама запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі. Яна заўзела за "Крумкачы" і была ўдзельніцай KrumkaCheeks — жаночай аматарскай каманды, якая трэніравалася і час ад часу праводзіла гульні.

Па размеркаванні Ксенію накіравалі працаваць у Музей фізічнай культуры і спорту, які знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Паралельна яна вучылася там у Класе Канфуцыя (цяпер — Інстытут Канфуцыя) — установе, дзе вывучаецца кітайская мова ды культура. 

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Сяргееўна Ходырава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства