За шматлікія каментары прадстаўнікоў улады, сілавікоў і суддзяў у Мінску асудзілі пенсіянерку
Суд Ленінскага раёна Мінска 26 студзеня пакараў вялікім тэрмінам абмежавання волі і штрафам 68-гадовую Зінаіду Казак, абвінаваціўшы яе па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў: абраза суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 КК); абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК); гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.
Жанчына ўтрымлівалася пад вартай з 27 красавіка па 30 красавіка 2023 года, затым да суда была пераведзеная пад хатні арышт.
Усяго ў крымінальнай справе 28 эпізодаў.
Па матэрыялах абвінавачання, Зінаіда Казак у перыяд са снежня 2020 года па сярэдзіну 2021 года ў тэлеграм каналах і чатах дапускала абразлівыя каментары ў дачыненні да пракурорскіх работнікаў, суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі, сярод якіх – міністр ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Караеў, памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Мінска, старшыня суда Лідскага раёна, суддзя суда Маладзечанскага раёна, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці і шмат іншых.
Некалькі пацярпелых заявілі матэрыяльны прэтэнзіі маральнай шкоды, усяго на суму 4 000 рублёў.
Сваю віну Казак прызнала толькі часткова, матэрыяльныя прэтэнзіі адхіліла.
Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў суд канчаткова прызначыць Зінаідзе Казак пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 200 базавых велічынь на суму 8 000 рублёў.