viasna on patreon

Двух сябровак асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2024 2024-02-22T08:13:02+0300 2024-02-22T08:13:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charkas.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Чаркас

Ганна Чаркас

У судзе Савецкага раёна 25 студзеня вынесеныя прысуды адразу двум удзельніцам акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску – менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальный прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.

Палітзняволеная ГаннаЧаркас была затрыманая 17 лістапада 2023 года і да суда ўтрымлівалася ў СІЗА №1, Аляксандра Шыдлоўская  – таксама. Іх абодвух МУС унесла ў «спіс асоб, датычных да экстрэміскай дзейнасці» 16 лютага.

Па матэрыялах абвінавачання, Ганна і Аляксандра "публічна выкрыквалі лозунгі, здзяйснялі гучныя воплескі рукамі, ажыццявілі блакаванне руху транспарту, чым нанеслі шкоду «Мінсктрансу» у памеры 5839 рублёў 65 капеек."

У судзе фігуравалі фотаздымкі, якія падцвердзілі іх удзел у акцыі пратэсту.

Суд прызначыў ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады шэсць месяцаў кожнай, вызваліўшы іх з-пад варты ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства