"Смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі". Як міжнародная супольнасць адрэагавала на пятую смерць палітвязня за кратамі
На 64-м годзе жыцця памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам, але яму ўсё роўна прызначылі пазбаўленне волі. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца.
Памёр палітвязень Ігар Леднік
На смерць палітвязня адрэагавала міжнародная супольнасць. Прыводзім некаторыя цытаты палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў з гэтай нагоды.
У ЕС пракаментавалі смерць палітзняволенага Ігара Ледніка
«Трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню або пазбаўленыя медыцынскай дапамогі. Рэжым нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе і будзе прыцягнуты да адказнасці», — напісаў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Петэр Стана.
Belarus: The tragic death of @Ihar_Lednik in prison proves inhuman dimension of Lukashenka's oppression. There are more than 1400 political prisoners in ????????:ill-treated or deprived of medical care. The regime is responsible for their lives & health and will be held accountable https://t.co/WkyalPeiFD
— Peter Stano (@ExtSpoxEU) February 21, 2024
Прадстаўнік урада ФРГ зноў запатрабаваў вызвалення палітвязняў у Беларусі.
“У Ледніка было хворае сэрца. Яго ўтрыманне ў турме было недапушчальна. Я ў думках з яго блізкімі”, — заявіў дэпутат Бундэстага, кіраўнік парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Робін Вагенер.
Вагенер таксама з’яўляецца галоўнай кантактнай асобай урада ФРГ для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Расіі і Беларусі ў выгнанні.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі заклікала вызваліць усіх затрыманых
"Трагічная гібель Ігара Ледніка ў турме ў Беларусі яшчэ раз даказвае жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Цяпер у Беларусі налічваецца больш за 1400 палітычных зняволеных. Чэхія заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх затрыманых".
The tragic death of @Ihar_Lednik in prison in Belarus proves again the brutality of the Lukashenka regime's repression.
There are currently more than 1400 political prisoners in Belarus. Czechia calls on the Lukashenka's regime to immediately release all detainees.#FreeBelarus— Czech Ministry of Foreign Affairs (@CzechMFA) February 21, 2024
Фінскі палітык і былы сябра фінскага парламенту Кіма Кільюнен: "Мы не забудзем непахісную барацьбу"
"Ігар Леднік. Мы будзем памятаць вас. Пяты палітвязень, які памёр у беларускіх турмах за два гады. Мы не забудзем непахісную барацьбу і асабістыя ахвяры тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Вызваліце палітвязняў зараз!"
Нідэрландскі еўрадэпутат ад Сацыял-дэмакратаў Ційс Ройтэн:
"Мы ніколі не забудзем адважных людзей, якія загінулі за свабоду і дэмакратыю, і працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў".
Святлана Ціханоўская: "Гэтая смерць з'яўляецца трагічным сімвалам жорсткасці рэжыму Лукашэнкі"
"Разбітае сэрца праз смерць палітвязня Ігара Ледніка, аднаго з лідараў беларускіх сацыял-дэмакратаў і нястомнага змагара за свабоду. Гэтая смерць з'яўляецца трагічным сімвалам жорсткасці рэжыму Лукашэнкі. Ён павінен панесці адказнасць за кожную смерць, за кожнага страчанага героя", — напісала яна ў Твітары.
Heartbroken by the death of political prisoner Ihar Lednik, one of the leaders of Belarusian Social Democrats & a tireless fighter for freedom. This death is a tragic symbol of the brutality of Lukashenka's regime. It must be held responsible for every death, for every hero lost. pic.twitter.com/tkj4JIQz6j
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) February 20, 2024
Libereco: "Мы шакаваныя навіной"
"Мы шакаваныя навіной пра смерць Ігара Ледніка падчас турэмнага зняволення ў Беларусі. Ён памёр ва ўзросце 64 гадоў пасля сур'ёзных праблем са здароўем падчас турэмнага зняволення. Гэта пятая смерць палітвязня за кратамі. #FreeThemAll"
We are shocked about the news of Ihar Lednik's death during imprisonment in #Belarus. He died at age 64 after experiencing serious health issues during imprisonment. This is the fifth death of a political prisoner behind bars. #FreeThemAll https://t.co/cHZqWLZp6A
— Libereco – PHR (@LiberecoPHR) February 20, 2024
Freedom House: "Мы заклікаем міжнародную супольнасць пазбегнуць далейшай трагедыі"
"Ігар Леднік стаў пятым палітвязнем, які памёр падчас несправядлівага турэмнага зняволення ў Беларусі, і, як і многія іншыя зняволеныя, ён пакутаваў ад сур'ёзных праблем са здароўем, але пры гэтым падвяргаўся жахліваму жорсткаму абыходжанню з боку ўладаў.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць пазбегнуць далейшай трагедыі, дабіўшыся неадкладнага вызвалення іншых несправядліва зняволеных рэжымам Лукашэнкі".
Ihar Lednik is now the fifth political prisoner to have died while unjustly imprisoned in Belarus, and, like many others jailed, he suffered from serious health conditions yet endured appalling mistreatment by authorities.
We urge the intl community to avoid further tragedy by… https://t.co/T3BndDuMvS— Freedom House (@freedomhouse) February 20, 2024
Навіной таксама дзяліліся прадстаўнікі палітычных і грамадскіх колаў: Адам Эберхард, дырэктар польскага Цэнтра стратэгіі даследаванняў, прадстаўнікі "Libereco", журналісты.
Прайшлі акцыі памяці памерлага палітвязня Ігара Ледніка
Акцыі прайшлі ў Беластоку, Кракаве, Варшаве, а таксама Бельгіі.