viasna on patreon

Шматдзетная ўдава мусіць выплаціць амаль 2200 рублёў за сторыз, якую "магло праглядзець" 60 чалавек

2024 2024-03-06T16:39:55+0300 2024-03-06T16:41:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/telephone_abraza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 15 лістапада 2023 году ў судзе Глуска да дзесяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі") асудзілі мэнэджарку Вольгу Галамаку. 

Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Апроч гэтага, яна мусіць выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічынь (1480 рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 600 рублёў і дзяржпошліну на карысць дзяржавы ў памеры 111 рублёў. Вядома, што пры гэтым Вольга — удава, якая выхоўвае траіх непаўнагадовых дзяцей. Яна знаходзілася на волі да суду, але вядома, што яе затрымлівалі на некалькі сутак да прад'яўлення абвінавачання.

Суддзя Вольга Галаўнёва прызнала яе вінаватай у тым, што яна запосціла ў інстаграм сторыз, якія нібыта зневажалі мясцовага інспектара ДПС. Вольга Галамака прызнала віну і распавяла, што размясціла ў сваім інстаграме ролік з ім, бо была пакрыўджаная тым, што супрацоўнік склаў на яе пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Калі яе спынілі, у яе машыны не было пасведчання пра тэхнічнае абслугоўванне. Сторыз маглі паглядзець каля 60 чалавек — менавіта столькі ў жанчыны падпісантаў.

Супрацоўнік ДПС запрасіў пазоў у памеры 5000 рублёў, аднак Вольга Галамака адзначыла, што гэта сума занадта высокая для яе. Суддзя зменшыла яе да 600 рублёў, якія жанчына мусіць выплаціць на карысць "пацярпелага".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства