viasna on patreon

За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей

2024 2024-03-07T15:06:13+0300 2024-03-07T15:06:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja-smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 лютага 2024 году вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Вырак агучыла суддзя Вольга Емельянчанка ў судзе Савецкага раёну Мінска. Яна прызнала мужа і жонку вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Паводле абвінавачанняў, Мікалай і Іна ўзялі ўдзел у адным з мінскіх Маршаў у 2020 годзе. Суджэнцы прызналі віну. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фотаздымкі на тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас мірнага схода.

Да прысуду Мікалай і Іна знаходзіліся пад вартай, іх вызвалілі ў зале суда. Яны ўнесеныя ў "спіс экстрэмістаў". Праваабарончая супольнасць патрабавала ў дачыненні да іх і іншых былых палітвязняў  перагляду крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства