viasna on patreon

Супрацоўнікі КГБ спрабавалі завербаваць старшыню Мастоўскай раённай арганізацыі Маладога Фронту 25-гадовага Зьміцера Кухлея

2004 2004-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьміцера Кухлея затрымалі на чыгуначным вакзале ў Лідзе міліцыянты, абшукалі рэчы і забралі частку накладу незарэгістраванага праваабарончага выданьня – паведамляе Радыё Свабода.

Гэта адбылося 21 сакавіка. А неўзабаве яго запрасілі на гутарку два супрацоўнікі КГБ. Яна адбылася ў будынку раённай газэты. У хлопца пацікавіліся палітычнай арыентацыяй, сталі распытваць пра Малады Фронт. Па словах Зьміцера, дзесьці ў сярэдзіне размовы яны прапанавалі яму супрацоўнічаць з імі. Перад гэтым адзін зь іх дастаў кніжачку з законам аб дзейнасьці камітэту дзяржбясьпекі і зачытаў вытрымкі: што гэта ўсё законна, што я магу зь імі супрацоўнічаць — па асабістым жаданьні. А таксама — што за гэта прадугледжаны стымулы грашовыя ды іншыя. аладафронтавец адказаў, што з КГБ супрацоўнічаць ён ня будзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства