viasna on patreon

Жыхара Гомеля асудзілі за "ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні" і данаты

2024 2024-03-12T14:10:49+0300 2024-03-12T14:25:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Алега Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (ч. 3 арт.361-1 КК) і “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.

Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.

Суд, які доўжыўся з 9 лютага, прызнаў Дзегцярэнку вінаватым ва "ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання" і на падставе ч.3 арт. 361-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у "прадастаўленні сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння і іншай падтрымкі", асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт.361-1 КК, і на падставе ч. 2 арт. 290-1 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2019 №171-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Мабільны тэлефон Дзегцярэнкі канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства