viasna on patreon

Супрацоўніцу "Беларусбанка" асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі" за публікацыю пра Лукашэнку

2024 2024-03-14T16:31:28+0300 2024-03-14T16:31:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kaneuskaja-sud-gomel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пятага лютага 2024 года асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на старонцы ў Facebook пакінула паведамленне з фотаздымкам Лукашэнкі і спасылкай на анлайн-платформу Change.org. На думку суда, у тэксце па спасылцы былі "ілжывыя выдумкі і абвінавачванні Лукашэнкі ў асабліва цяжкім злачынстве". Ала цалкам прызнала віну. Яе вылічылі падчас маніторынгу сілавікамі публікацый у сацсетцы Facebook.

Да абвяшчэння прысуда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Ала Вялікая працуе вядучым спецыялістам у "Беларусбанку".              

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства