viasna on patreon

Грамадзянку Украіны абвінавацілі ў шпіянажы і асудзілі на 9 гадоў калоніі

2024 2024-03-15T18:41:29+0300 2024-03-15T18:44:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaharanka-ukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак

Наталля Захаранка. Фота з сацыяльных сетак

Гомельскі абласны суд меркавана 5 сакавіка ў закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны, палітзняволенай Наталлі Захаранцы і яе знаёмай Ларысе Крупа. Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ напачатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Трывогу забіла дачка жанчыны: нумары і кантакты маці пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля з'яўлялася валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Вядома таксама, што Захаранка ездзіла ў Беларусь на ўласным аўтамабілі.

Захаранку затрымалі 4 ліпеня 2023 года і трымалі пад вартай да суда.

Пра прысуд Радыё "Свабода" даведалася са сваіх крыніц. Таксама гэтую інфармацыю падцвердзілі знаёмыя Наталлі з Чарнігава. У раскладзе пасяджэнняў Гомельскага абласнога суду на два сакавіцкія тыдні, ад 11 сакавіка і на наступны тыдзень, слуханняў па справе Наталлі Захаранкі няма.

Суд пастановіў пакараць украінку пазбаўленнем волі тэрмінам на 9 гадоў, а таксама канфіскаваць у Наталлі мікрааўтобус.

Разам з украінкай судзілі яе сяброўку, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу. За «неданясенне пра злачынства» яна атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 тысячы беларускіх рублёў).

У Гомелі пачынаецца суд над грамадзянкай Украіны, якую абвінавачваюць у шпіянажы

Назад украінка збіралася ехаць 21 ліпеня, і знікла, пісала «Палеская вясна».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства