viasna on patreon

За ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе да "хатняй хіміі" асудзілі жыхара Мінска

2024 2024-03-19T10:01:53+0300 2024-03-19T10:01:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bulie-illia.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Булье. Фота з сацыяльных сетак.

Ілля Булье. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Ленінскага раёна Мінска першага сакавіка за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Іллю Булье (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Іллю затрымалі 6 снежня 2023 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовы Ілля Булье, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, прыняў удзелу масавай акцыі пратэста на праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.

Іллю затрымлівалі таксама 19 кастрычніка 2020 года за ўдзел у аналагічнай акцыі.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”). Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства