Кіроўцу з Баранавічаў асудзілі на 3 гады "хіміі" за рэпост публікацыі пра Лукашэнку
https://spring96.org./be/news/114789
2024
2024-03-19T13:10:12+0300
2024-03-19T13:10:12+0300
2024-03-19T13:10:12+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч пятага сакавіка 2024 года асудзілі Аляксандра Захарчыка паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла Аляксандру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у "Аднакласніках" упадабаў і рэпоснуў публікацыю з тэкстам пра Лукашэнку, у якой яго абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства. Суд убачыў у гэтым паклёп на палітыка.
Да суда Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Ён цалкам прызнаў віну.
Аляксандр Захарчык мае сярэднюю адукацыю і працуе кіроўцам.