viasna on patreon

Жанчыну ў Мінску асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады да "хатняй хіміі" і штрафу

2024 2024-03-20T09:48:52+0300 2024-03-20T10:20:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/img_3218.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуддзя Вераніка Абзалімава.

Cуддзя Вераніка Абзалімава.

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 сакавіка вынес прысуд Алене Каспяровіч, абвінавачанай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады – выконваючага абавязкі начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Ж. (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

Алена Каспяровіч знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за непаўналетнім дзіцем, які мае інваліднасць, а таксама даглядае састарэлых бацькоў. Пасля затрымання да суда знаходзілася пад падпіскай.

Па матэрыялах абвінавачання, жанчына размясціла тэкст каментара, які нібыта супярэчыць устаноўленым правілам зносін паміж людзьмі, патрабаванням агульначалавечай маралі, у якім прынізіла гонар і годнасць палкоўніка міліцыі Ж., у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, з пачуцця непрыязнасці да прадстаўнікоў улады.

У публікацыі вялася гаворка аб тым,  што міліцэйскі начальнік дазваляў сабе здзекі над зняволенымі.

Суд прызнаў Алену Каспяровіч вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў, а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што складае 2 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства