viasna on patreon

Крымінальная справа супраць беларусаў замежжа, новае "экстрэмісцкае фармаванне": хроніка пераследу 19-20 сакавіка Дапоўнена

2024 2024-03-20T12:25:00+0300 2024-03-20T14:21:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/narodnyja-ambasady-belarusi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі праходзяць ператрусы па справе супраць дыяспаральных актывістаў

Пра гэта паведаміў 20 сакавіка кіраўнік фонда салідарнасці Bysol Андрэй Стрыжак. Таксама ён нагадаў пра службу эвакуацыі фонда BYSOL.

Нагадаем, сёння стала вядома пра тое, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў "Народных амбасадаў" і "Беларусаў замежжа". Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў "Народных амбасадаў" і "Беларусаў замежжа"

20 сакавіка ў ведамстве заявілі, што прадстаўнікі гэтых ініцыятыў "спрабавалі прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі".

"У цяперашні час Следчы камітэт мае поўную інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў радыкальных дыяспар. Ужо ўстаноўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Напачатку сакавіка ініцыятывы "Народные посольства" ("Беларусы зарубежья"/"Беларусы замежжа") былі прызнаныя "экстрэмісцкімі фармаваннямі".


У Мінску праходзіць ператрус у кватэры ў кіраўніка Malanka Media і платформы ZUBR Паўла Марыніча

pavel-marynicz_.jpg
Павел Марыніч

"Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат з сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу. У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я не ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць "конскі тупат", а можа чарговую крымінальную справу ўжо сфальсіфікавалі", — паведаміў "Malanka Media" Павал.

Днямі Паўлу прызначылі 4 гады калоніі завочна па справе за "зрыў рэспубліканскага рэферэндуму" ў 2022 годзе.


Сілавікі затрымалі адміністратара мінскага рэстарана Umami Neobistro

mikita-ljavicki.jpg
Мікіта Лявіцкі

"Пакаяльнае" відэа з затрыманым з'явілася 20 сакавіка ў праўладным тг-канале. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Паводле інфармацыі "Медыязоны", яго завуць Мікіта Лявіцкі.

Сілавікі затрымалі жыхара Гродна

У "пакаяльным" відэа ад 19 сакавіка сцвярджаецца, што ён удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога" і пакідаў абразлівыя каментары.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — праект "Бобруйск 375"

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 18 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае 28-гадовы Максім Хвашчынскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства