viasna on patreon

Медсястру з Мінску асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы адзінства

2024 2024-04-01T11:30:00+0300 2024-04-01T11:43:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска чацвёртага сакавіка асудзілі Жанну Дудзінскую паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Жанне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фотаздымках і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна цалкам прызнала сваю віну.

З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда – пад закладам памерам 12000 рублёў.

Жанна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрою ў прыватным прадпрыемстве "Гематэст".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства