TikTok-старонка "Вясны" у "экстрэмісцкіх матэрыялах", затрыманне 12 чалавек за дапамогу Украіне: хроніка пераследу 2 красавкіа
У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" чарговую кнігу
Гаворка пра кнігу "Военная символика белорусов. Знамена и мундиры" Віктара Ляхора. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 28 сакавіка.
У 2021-ым годзе Мінкульт загадаў канфіскаваць з бібліятэк гэтую кнігу. Тады ведамства аргументавала гэта тым, што ў ёй "утрымліваецца недакладная інфармацыя, якая змяшчае элементы прапаганды антыдзяржаўнай накіраванасці".
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" TikTok-старонку "Вясны"
Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 сакавіка. Таксама ў экстрэмісцкі спіс трапілі @viasna_bot, @ViasnaSOS, @Viasnainfo и @zvarot96.
Акрамя таго Спіс папоўнілі:
- Telegram-каналы "Березовка", "REICHSARHIVE", "И Грянул Грэм Chat";
- Друкаванае выданне "Вызваленне" (газета за свабоду i незалежнасць Беларусi Мiжнародная Лiга Працоўных - Чацвёрты Iнтэрнацыянал)" і сайт «litci.оrg/ru";
- YouTube-канал "VideoBGLive";
- Сайт і сацсеткі праекту "Асацыяцыя "Салідарнасць";
- Сайт і сацсеткі праекту "TG HOUSE";
- Youtube-канал «Женщины тяжелого поведения і ягоныя старонкі ў сацсетках.
- Сайт "deputatov.nеt і чат-бот "Честный выбор";
- Відэаролік "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19";
- Старонкі ў Х "BYSOL", "Belarusian Canadian Alliance";
- Старонкі ў "Аднакласніках", "Клуб "Пагоня-2016", "Наша Плошча";
- TikTok-старонкі "Вольны беларус", "politvyazynka".
КДБ затрымаў у Драгічынскім раёне 12 чалавек за дапамогу Украіне
Пра затрыманні расказалі ў сюжэце АНТ. Сцвярджаюць, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі, паведаміла "Наша Ніва".
Прапагандысты ў сваім сюжэце назвалі імёны некаторых затрыманых: Дзмітрый Капуза, Уладзімір Капуза, Вольга Капуза, Аляксандр Капуза, Яўген Грук, Віктар Яскіч, Лідзія Грук.
На затрыманых завялі справу па артыкуле 289 частцы 3 — акт тэрарызму ў складзе групы.
У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат за падпал чырвона-зялёнага сцяга
Праўладныя крыніцы паведамілі пра затрыманні 22-гадовай і 23-гадовай дзяўчын. Згодна з крыніцамі, 1 красавіка дзяўчаты вырашылі падпаліць чырвона-зялёны сцяг.
Яны ўзялі швабру, абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга на адміністрацыйным будынку. Супраць іх распачалі крымінальную справу за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".