viasna on patreon

Затрыманне на "Нафтане" і новая спецвытворчасць: хроніка пераследу 6-8 красавіка

2024 2024-04-08T16:40:00+0300 2024-04-08T16:47:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bazhena-zholudz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-8 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Канал "Нафтана", звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і пасадзілі

kiryl-barstok.jpg
Кірыл Барсток

Калі меркаваць па сацсетках, затрыманаму Кірылу Барстоку 29 гадоў. Ён у 2016-м скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і пайшоў працаваць на "Нафтан". У апошні час быў у 5-й брыгадзе, якая абслугоўвала "Юнікрэкінг" (устаноўка для адной са стадыяў ачысткі паліва).

Як паведаміла "Наша Ніва", на заводзе ён быў актыўны — выступаў на конкурсах і канцэртах і быў чальцом Савета моладзі прадпрыемства. На старонках заводскай газеты яго некалькі разоў называлі "таленавітым актывістам" і ўсяляк хвалілі.

Яго затрымалі больш за тыдзень таму. 28 сакавіка суддзя Зінаіда Балаболава судзіла яго за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Згодна з інфармацыяй з канала, звязанага з адміністрацыяй "Нафтана", мужчыну прысудзілі 25 сутак арышту.

Той жа канал піша, што разглядаецца пытанне пра завядзенне на Кірыла крымінальнай справы за каментары. Таксама пішуць, што яго звольняць.


За каментар пра тэракт у Расіі затрыманы чарговы беларус

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі 8 красавіка "пакаяльнае" відэа з супрацоўнікам будаўнічай фірмы. На ім мужчына кажа, што нібыта быў падпісаны на "дэструктыўныя" тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «негатыўны каментар» пра тэракт у "Крокус Сіці Холе".

Гэта як мінімум 13 беларус, якога затрымалі за "няправільныя" каментары пра тэракт у Расіі. Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не.


Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Бажэны Жолудзь

bazhena-zholudz.jpg
Бажэна Жолудзь

Дата пачатку спецыяльнай вытворчасці — 5 красавіка. 

Бажэна — рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка "Беларускага дому ва Ўкраіне" Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе.

Ён інкрымінаваныя: ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 188 КК (Паклёп), ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 391 КК (Абраза суддзі).

Бажэну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Рэчыцкі АУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства