viasna on patreon

У брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі

2024 2024-04-10T18:37:32+0300 2024-04-11T12:15:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulinich__1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч, паведамляе "Люстэрка". Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Мужчыну затрымалі 29 лютага ў Брэсце, з таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. Суд над ім меўся адбыцца 16 красавіка.

Як расказалі крыніцы выдання, Аляксандр Кулініч памёр праз ішэмічную хваробу сэрца: гэтая прычына пазначана ў выснове аб смерці. У СІЗА № 7 Брэста журналістам сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся. Акалічнасці затрымання Аляксандра Кулініча невядомыя. 

Паводле інфармацыі "Люстэрка", Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года (яму споўнілася б 52 гады). Ён быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

Па даных крыніц медыя, цела Аляксандра Кулініча ўжо выдалі сваякам. Яго пахаваюць у дзень яго нараджэння, 11 красавіка, у родным Маладзечне.


Аляксандра Кулініча не было ў спісе палітычных зняволеных, бо, на жаль, праваабаронцы не ведалі пра ягоны пераслед. Безумоўна, ён з'яўляўся палітвязнем. Такім чынам, гэта ўжо шосты палітзняволены, які памёр за кратамі. Праваабаронцы "Вясны" выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня.

"Не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме"

Праваабаронцы звярнуліся да сваякоў палітвязняў.

Калі ласка, паведамляйце пра выпадкі палітычнага пераследу людзей, а таксама пра тых, хто знаходзіцца ў зняволенні ў цяжкім стане. Звяртайцеся на @ViasnaSOS. Звязацца з інфармацыйнай службай "Вясны" — @Viasnainfo.

"Я, напэўна, проста памру тут": хто з палітвязняў знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

У лютым 2024 году сярод палітзняволеных нямала пенсіянераў і пенсіянерак, а таксама людзей і з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства