viasna on patreon

Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-04-12T16:43:39+0300 2024-04-15T11:21:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

12 красавіка 202г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Сяргей Якубёнак асуджаны па арт. 367 і 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і паклёп на яго да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Ігар Новік асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Сяргей Соц асуджаны па арт. 369, 368, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, службовай асобы і суддзі да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Павел Ліпневіч асуджаны па арт. 367, 368, 369 КК за абразу службовай асобы, А. Лукашэнкі і паклёп на яго да пазбаўлення волі;
  5. Яўген Хамянкоў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Павел Казінцаў утрымліваецца ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках, пакінутыя ў 2022 годзе;
  7. Сяргей Ільін асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Сяргей Зелянкоў асуджаны па арт. 369, 342 КК за абразу службовай асобы, удзел у мірных акцыях пратэсту да 3 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакаранняі;
  9. Аляксандр Бародзіч ўтрымліваецца ў СІЗА па арт. 368 і 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і за здзек над дзяржсімволікай;
  10. Ілля Шамілаў асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  11. Арцём Коласаў асуджаны па арт. 367, 368 і 369 КК за паклёп і абразу А. Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі;
  12. Ігар Іваноў асуджаны па арт. 367 і 368 КК за паклёп і абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі;
  13. Ігар Жук асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны да адбыцця пакарання;
  14. Наталля Рамашова асуджана па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваная да адбыцця пакарання.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Якубёнка, Ігара Новіка, Сяргея Соца, Паўла Ліпневіча, Яўгена Хамянкова, Паўла Казінцава, Сяргея Ільіна, Сяргея Зелянкова, Аляксандра Бародзіча, Іллю Шамілава, Арцёма Коласава, Ігара Іванова, Ігара Жука, Наталлю Рамашову і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства