viasna on patreon

У Баранавічах за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту дзевяць чалавек асудзілі да калоніі

2024 2024-04-15T09:38:13+0300 2024-04-15T09:38:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна. Фота: intex-press.by

Суд Баранавіцкага раёна. Фота: intex-press.by

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч 11 красавіка вынес прысуд другой групе мясцовых жыхароў за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Іна Паўлоўская прызначыла дзевяці чалавекам паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ад аднаго да паўтары гады калоніі, піша "Берасцейская Вясна". Сярод асуджаных — дзве жанчыны.

Па версіі абвінавачвання, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька ў жніўні 2020 года "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый". Суд над мясцовымі жыхарамі распачаўся 28 сакавіка 2024 года. 11 красавіка прызначаныя наступныя тэрміны зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму:

  • Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец — па адным годзе і шасці месяцаў калоніі кожнаму;
  • Алена Стахейка, Вольга Тадро — па адным годзе калоніі кожнай;
  • Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька — па адным годзе калоніі кожнаму.

Нагадаем, першага красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям, якіх у Баранавічах асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Ім усім прызначылі пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага ці строгага рэжыму ад аднаго да трох гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства