viasna on patreon

У будынку Свіслацкага райвыканкама публічна асудзілі мужчыну за "абразу" Лукашэнкі Дапоўнена

2024 2024-04-17T15:21:54+0300 2024-05-06T14:25:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nikita_dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 38-гадовага Дзяніса Нікіту другога красавіка 2024 году асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэсу.

Мужчыну судзілі публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Пра працэс паведаміла раённая газета: там распавялі, што на пасяджэнні прысутнічалі "прадстаўнікі грамадскасці" і СМІ. Дзяніс Нікіта прызнаў віну. Яго вінаватасць пацвярджалася паказаннямі сведак, а таксама запісамі персанальных відэарэгістратараў супрацоўнікаў Свіслацкага аддзела аховы, якія яго затрымлівалі. Прысуд агучыў старшыня Свіслацкага раённага суду Дзмітрый Цівунчык.

nikita_dzianis.jpg
Ад рукі Нікіты да супрацоўніка міліцыі цягнецца тонкі дрот. Невядома, якім чынам працуе гэтая "прылада"
nikita_dzianis_3.png
На гэтым фота бачна, што дрот цягнецца да бранзалета, замацаванага ў мужчыны на запясцях. Таксама абвінавачанага ахоўваюць супрацоўнікі ў бронікамізэльках

Дзяніса Нікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную частку РАУС. ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Паводле версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэта працяглы час і неаднаразова яго зняважыў. У выніку была пачатая крымінальная справа.  

nikita_dzianis_2.png
"Прадстаўнікі грамадскасці", якія прысутнічалі на пасяджэнні

Паведамляецца, што гэта ўжо 11-я судзімасць абвінавачанага. Ён быў судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам, а таксама за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да дваіх дзяцей.

nikita_dzianis_1.png
Суддзя Дзмітрый Цівунчык агучвае прысуд

Вядома, што Дзмітрый Цівунчык таксама асудзіў палітвязня Яўгена Буйніцкага да 4,5 гадоў калоніі за дапамогу беларусам эвакуявацца ад пераследу ў Літву, а палітвязня Вадзіма Ермашука (блогера Vadimati) — да трох гадоў калоніі за ягоныя выказванні. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства