viasna on patreon

У Гомелі асудзілі работніка, які ў адзіночку спыніў цэх свайго завода

2024 2024-04-17T17:32:03+0300 2024-04-17T17:32:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pamesiachnyj_ivan.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Гомеля 12 красавіка да трох гадоў калоніі асудзілі супрацоўніка ААТ "Гомельскі завод пускавых рухавікоў" Івана Памесячнага. Яго абвінавацілі "блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула цяжкія наступствы" паводле ч. 3 арт. 350 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Мохараў.  

Іван Памесячны ў цэху ААТ
Іван Памесячны ў цэху ААТ "Гомельскі завод пускавых рухавікоў". Фота: газета "Савецкі раён"

Паводле версіі абвінавачвання, 16 лістапада 2022 года Іван Памесячны "з помсты за нібыта не выплачаную ў поўным аб'ёме заработную плату" выдаліў доступ да сістэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забеспячэнне. Яго дзеянні заблакавалі "кампутарную сістэму" і пацягнулі "цяжкія наступствы ў выглядзе матэрыяльных выдаткаў, накіраваных на прыцягненне падраднай арганізацыі для выканання работ па распрацоўцы новых праграм, дакументацыі і работ, у суме 99 000 рублёў".

У выніку Івану Памесячнаму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго гамяльчаніна абавязалі выплаціць прадпрыемству 98 500 рублёў у кошт кампенсацыі шкоды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства