Сына вядомага пісьменніка Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 года калоніі нібы за "абразу Лукашэнкі"
https://spring96.org./be/news/115028
2024
2024-04-22T10:56:39+0300
2024-04-22T10:56:39+0300
2024-04-22T10:56:39+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud_byhov.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Быхаўскага раёна 19 красавіка асудзілі палітвязня Арцёма Антонава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Жолудзеў прызначыў Арцёму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пра прысуд паведаміў тг-канал "MAYDAY.TEAM". Сяргея затрымалі 15 снежня 2023 года па адміністрацыйнай справе. Дома ў сына пісьменніка прайшоў вобшук і вынялі тэхніку. Пазней Арцёму прад’явілі абвінавачванні ў межах крымінальнай справы.
Нагадаем, Сяргей Антонаў – вядомы пісьменнік, журналіст, аўтар кніг з серыі "Метро 2033". За супрацу з незалежнымі сайтамі "6TV" і "Магілёў Медыя" і пагрозу крымінальнага пераследу ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.