viasna on patreon

Жыхара Асіповічаў асудзілі за "паклёп і абразу Лукашэнкі". Магілёўскі аблсуд прыбраў "абразу", але тэрмін не зменшыў

2024 2024-04-22T11:45:51+0300 2024-04-22T11:52:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magileu-ablasny-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Асіповіцкага раёна сёмага лютага суддзя Алена Шамаль прызнала Сяргея Шэха вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Магілёўскі абласны суд

Як паведаміў тг-канал "MAYDAY.TEAM", мужчына абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе 11 красавіка. Судовая калегія за старшынствам Ірыны Цяпловай у закрытым рэжыме разгледзела апеляцыйную скаргу Сяргея і вырашыла прыбраць з абвінавачвання артыкул за "абразу Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 368 КК) як "занадта часовы". Нягледзячы на гэта, прысуд Сяргея пакінулі без зменаў – два з паловай гады калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства