viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: мінімум 47 палітвязняў у красавіку выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну

2024 2024-05-03T17:33:24+0300 2024-05-07T11:25:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zareckaya.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1385 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у красавіку на волю выйшлі мінімум 47 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo.

Палітзняволеная Аксана Зарэцкая — 1 год, 3 месяцы і 14 дзён у зняволенні  

Аксана — чаліня асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей.

Палітзняволеную асудзілі на паўтара года калоніі. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Напачатку красавіка жанчына выйшла на волю.

Палітзняволеная Іна Можчанка — 2 гады, 6 месяцаў і 22 дні ў зняволенні

Іна Можчанка

Нагадаем, Брэсцкі абласны суд 6 верасня 2022 года асудзіў былую супрацоўніцу БелТАда трох гадоў калоніі. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК "Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады» за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Тэрмін Іна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

Палітзняволеныя Сяргей Салоха і Раман Сідзюк — больш за 3 гады ў зняволенні 

saloha.jpg
Сяргей Салоха

Сяргей і Раман — жыхары Брэста, фігуранты справы аб "масавых беспарадках" у горадзе 10 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Салохе прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі, Сідзюку — тры з паловай года.

Палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі — 3 гады, 7 месяцаў і 17 дзён у зняволенні

pracapchuk_e.jpg
Ягор Пракапчук

Ягора разам з бацькам Віталём затрымалі 19 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых пратэстах у Брэсце. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). У сакавіку 2021 года сыну і бацьку прызначылі па чатыры гады калоніі.

Ягора накіравалі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію № 22, а Віталя — у віцебскую калонію № 3.

Палітзняволеныя Эдуард Кудынюк і Аляксандр Вінярскі — 2 гады, 10 месяцаў і 14 дзён у зняволенні

Берасцейцаў асудзілі за "ўдзел у масавых беспарадках" у Брэсце 10 жніўня. Прысуд ім быў вынесены ў Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года. Эдуарда і Аляксандра асудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі і ў зале суда надзелі на іх кайданкі. Тэрмін яны адбывалі ў бабруйскай выхаваўчай калоніі № 2.

Палітвязень Вадзім Гурман — 3 гады, 7 месяцаў і 28 дзён у зняволенні 

Вадзім Гурман, фота rh.by

У лютым 2021-га ў судзе Маладзечанскага раёна Вадзіму Гурману прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года Вадзім актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Свой тэрмін палітвязень адбываў у горацкай калоніі № 9, дзе на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя ўстановы.

Палітвязень Дзмітрый Тур — 3 гады, 1 месяц і 28 дзён у зняволенні

Дзмітрый — фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Брэсце (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

У жніўні 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста яму прызначылі тры з паловай гады калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Цалкам адбыўшы тэрмін, Дзмітрый выйшаў на волю 8 красавіка.

Палітвязень Андрэй Дзмітрыеў — 1 год, 3 месяцы і 9 дзён у зняволенні

Андрэй Дзмітрыеў у судзе

20 красавіка з віцебскай калоніі № 3 выйшаў на волю былы кандыдат на прэзідэнта Беларусі Андрэй Дзмітрыеў.

Паводле "Свабоды", Андрэй вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін, адчувае сябе нармальна і "перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі".

Ад каментароў Дзмітрыеў пакуль адмаўляецца, ён толькі сказаў, што "пакуль не верыць у тое, што ўжо на волі".

Палітвязень Артур Смалякоў — 1 год, 9 месяцаў і 3 дні ў зняволенні

Артура затрымалі ў ліпені 2022 года. Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам АГП: Артуру і Дзіяне Чарнушынай — па два гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— тры гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года.

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Тэрмін Артур адбываў у віцебскай ПК-3.

Чатыры палітзняволеныя выйшлі на волю пасля суда

Фёдар Шведаў. Фота: Белта
Фёдар Шведаў. Фота: Белта

У красавіку беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі чатыры палітвязні ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Сярод іх:

Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства