viasna on patreon

Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі

2024 2024-05-06T10:44:39+0300 2024-05-06T12:58:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryi-rezanovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу палітвязня пачалі разглядаць яшчэ 26 сакавіка у судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкаволец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калоніі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.

Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам

22 снежня 2021 года ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.

Тэрмін Дзмітрыя накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 22. Там яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пазней адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне супраць Рэзановіча новай крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

26 сакавіка ў судзе Івацэвіцкага раёна пачалі разгляд новай крымінальнай справы. Роўна праз месяц суддзя Сяргей Кухацкавалец агучыў палітвязню прысуд — дзевяць месяцаў зняволення ў дадатак да 19 гадоў пазбаўлення волі.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя будуць утрымліваць у баранавіцкім СІЗА № 6.


Падтрымаць палітвязня:

СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства