viasna on patreon

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі"

2024 2024-05-09T13:24:29+0300 2024-05-09T13:26:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruslan-badamszyn_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Нагадаем, Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту.

Апошні раз лекара затрымалі раніцай 28 лютага. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску.

Мінімум 35 асуджаных, масавыя затрыманні і звальненні: як у Беларусі пераследуюць лекараў

"Вясна" распавядае пра пераслед медыкаў, а лекар-гастраэнтэролаг Аляксандр Трафімаў дзеліцца сваёй гісторыяй затрымання і ад'ездам з краіны, а таксама каментуе цяперашнюю сітуацыю з рэпрэсіямі і палітыкай Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства