viasna on patreon

Заява заснавальнікаў установы "Лекары за праўду і справядлівасць"

2024 2024-05-10T13:01:56+0300 2024-05-10T13:01:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liekary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга траўня 2024 года КДБ Беларусі прызнаў калектыў установы "Лекары за праўду і справядлівасць" экстрэмісцкім фарміраваннем. З прычыны гэтага заснавальнікі ўстановы прынялі адпаведную заяву.

Яны адзначаюць, што праваабарончая ўстанова "Лекары за праўду і справядлівасць" займаецца даследаваннем і абмеркаваннем грамадска значных праблем, дае пляцоўкі для публічных выказванняў экспертам, спецыялістам, грамадзянам, ладзіць дыскусіі на тэмы пенітэнцыярнага здароўя.

Пенітэнцыярная сістэма ў любой дзяржаве павінна быць даступнай грамадзянскаму кантролю. Наяўныя ў публічнай прасторы шматлікія сведчанні парушэнняў як нацыянальнага, так і міжнароднага заканадаўства, у тым ліку стварэння бесчалавечных умоў утрымання, прымянення катаванняў, парушэнняў пратаколаў і правілаў аказання медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі абвінавачаным і асуджаным у беларускіх вязніцах, патрабуюць тэрміновага расследавання і неадкладнага эфектыўнага рэагавання.

Заснавальнікі ўстановы трактуюць прынятае работнікамі КДБ рашэнне як незаконнае, і паведамляюць аб працягу сваёй дзейнасці, накіраванай на тое, каб у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаў Закон, перамагалі праўда і справядлівасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства