viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі

2024 2024-05-10T14:11:21+0300 2024-05-10T14:21:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/telegram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 7 сакавіка 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва вынесены прысуд мясцоваму жыхару Паўлу Макаранку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд агучыла суддзя Ю. Арахоўская.

Яго асудзілі за тое, што ў жніўні 2021 году ён пакінуў каментар пад выявай Аляксандра Лукашэнкі ў адной з груп Telegram. У ім нібыта ўтрымлівалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, абвінавачанне вырашыла, што гэтым Макаранка "публічна ў зневажальнай форме выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы". 

Мужчына не прызнаў віну. Апроч тэрміну зняволення, суддзя пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон Макаранкі, які быў выкарыстаны "як сродак здзяйснення злачынства".

Вядома, што апеляцыя адбылася 7 траўня 2024 года: яна пакінула прысуд у сіле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства