viasna on patreon

Цяжарную мінчанку асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у "Маршы героеў"

2024 2024-05-10T14:14:10+0300 2024-05-10T14:14:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 сакавіка асудзілі Юлію Каралёву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Каралёвай два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў "Маршы героеў" 13 верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Юлія на плячах несла бел-чырвона-белы сцяг і паказвала рукою знак "V". На судзе жанчына паведаміла, што выходзіла са знаёмымі на праезную частку, каб сфатаграфавацца.

Мінчанку апазналі па фотаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай даных мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненскага нумара.

Акрамя гэтага ў судовай пастанове паведамляецца аб "актыўным спрыянні выкрыванню іншых удзельнікаў злачынства" з боку Юліі. Нібы Юлія падала асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо "абвінавачваная ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства".

Да суда Юлія знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў. Падчас следства на кавамашыну жанчыны наклалі арышт, якую пасля абвяшчэння прысуда вярнулі.

Юлія Каралёва мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктаркай таварыства з абмежаванай адказнасцю, гадуе непоўнагадовае дзіця. На момант суду знаходзілася ў стане цяжарнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства