viasna on patreon

Затрыманне беларускага лекара ў Расіі і чарговы "хапун" у Лідзе: хроніка пераследу 12-15 траўня Дапоўнена

2024 2024-05-15T12:00:00+0300 2024-05-17T15:23:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/martau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-15 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Папоўніўся спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Тэлеграм-каналы “Інсайдэр UA” і “Таксісты/Мінск/РБ” унеслі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў", вынікае з абноўленага пераліку Мінінфарма.

У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" трапілі таксама старонка ў Instagram "Таварыства па замежных справах”, суполка ў фэйсбуку “Свабода. Роўнасць. Братэрства”, чат “Чыжоўка", чат-бот @HrodnaPravoBot і іншыя.

Сілавікі затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што «мужчына пабудаваў кватэру з дзяржпадтрымкай», але быў падпісаны на «экстрэмісцкія» рэсурсы і пакідаў у іх каментары.


Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава

Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, але потым яго сталі абвінавачваць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" — за інтэрв'ю і падкаст, піша @fontankaspb.

Доктар ад пераследу з’ехаў у Расію.

Паведамляецца, што ў Беларусі Мартаву завочна абраная мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што ён дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усевалажскаму раёну Ленінградскай вобласці.


Сілавікі затрымалі кладаўшчыка "Еўраопта" і праграмістку, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы

Яны патрапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў.

"Медывязона" знайшла старонкі затрыманых ва «Укантакце». Мужчына там падпісаны, як Максім Паноў, а дзяўчына — Лізавета Шульская.


Сілавікі затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтру

@mediazona_by знайшла старонкі затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Аляксей Ваўненка.

На «пакаяльным відэа» Аляксей кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у некалькіх пратэсных маршах.


За ўдзел у пратэстах затрыманы дырэктар мінскай мэблевай кампаніі

"Медыязона" знайшла ягоную старонку ў сацыяльных сетках — там ён падпісаны як Павел Красуцкі.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы мінчук і што з ім зараз — невядома.


На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыўся ўжо пяты рэйд сілавікоў за апошнія 9 месяцаў

@Grodno_grab паведамляе, што затрымалі некалькі чалавек.

У жніўні на шклозаводзе затрымалі не меней за 9 чалавек, у лістападзе — каля 10 чалавек, у снежні — 8, сёлета ў студзені — 5.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства