viasna on patreon

Мінскага правізара асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2024 2024-05-20T12:49:46+0300 2024-05-20T12:54:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krukovich-raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Круковіч.

Раман Круковіч.

У судзе Партызанскага раёна Мінска шостага траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пртэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

Да затрымання Круковіч працаваў правізарам у РУП "Белфармацыя". Быў затрыманы вясной 2024 года і да суда знаходзіўся пад грашовым закладам у памеры 8 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання Раман Круковіч, у жніўні 2020 года "знаходзіўся ў Мінску і рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі".

У тэлефоне абвінавачанага пад час следства выяўлены фотавыявы, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Суд прызначыў Раману Круковічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства