viasna on patreon

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю ў дзень вызвалення: хроніка пераследу 21 траўня

2024 2024-05-21T11:59:00+0300 2024-05-21T12:18:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruslan-reptiloid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну

palina-szarenda-panasjuk_1.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта паведамляе 21 траўня яе муж. Паводле яго інфармацыі, Паліна была затрыманая 19 траўня па патрабаванні Рэчыцкага аддзялення СК на трое сутак і пераведзена з калоніі ў гомельскі СІЗА.

21 траўня ёй павінны прад'явіць новае абвінавачванне — ягоная сутнасць пакуль невядомая.


У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка уварваліся сілавікі

ruslan-reptiloid.jpg
Расійскі комік Руслан Reptiloid

Гэта адбылося ў суботу, 18 траўня, падчас сэта расійскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid у мінскім пабе «Бруге», паведаміла "Зеркало". 

"Былі касманаўты. Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было. Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі", — расказаў адзін з суразмоўцаў.

Што менавіта стала прычынай візіту сілавікоў, невядома. Верагодна, што ў наведнікаў сэта маглі шукаць наркотыкі і "экстрэмізм".


Па АНТ паказалі сюжэт, як у беларускіх актывістаў замежжа забіраюць нерухомасць

Сярод іншага, прапагандысты паведамілі пра арышт кватэры Яны Латушкі, Аляксандра Шышко, Алы Пухавай, Андрэя Тупоўскага, Ганны Федаронак, Віктара Якубава, Дзмітрыя Бандарэнкі, Змітра Казакевіча. Усе кватэры апячатаныя, як адзначалася, у межах крымінальных спраў, паведаміла 20 траўня "Наша Ніва". 

Таксама ў сюжэце паказалі, як сілавікі арыштоўваюць і заварваюць уваходныя дзверы ў кватэры актывістак Караліны Цярэнцьевай і Таццяны Баранавай.

Нагадаем, СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце. Паведамлялася, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства