viasna on patreon

Мінчанку асудзілі на 3,5 гады "хатняй хіміі" за 21 каментар пра Лукашэнку і сілавікоў

2024 2024-05-23T13:10:00+0300 2024-05-23T13:21:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага красавіка асудзілі Дзіяну Арлову паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзіяне тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў некалькіх тэлеграм-чатах і каналах у кастрычніку і лістападзе 2020 года пакінула пад фотаздымкам і відэа з Лукашэнкам каментары, якія суд палічыў абразлівымі.  Паводле судовай пастановы, відэа, пад якім Дзіяна пакінула каментар, было апублікавана ў тэлеграм-канале "Мая краіна Беларусь" прыкладна а 19:37 11 лістапада 2020 года. Акурат у гэты дзень сілавікі ўварваліся ў кватэру да актывісткі Ніны Багінскай і затрымалі яе. Мы знайшлі меркаванае відэа, у якім падчас адной з нарадаў Лукашэнка загадвае не затрымліваць актывітску:

"Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў".

2020_11_05_skrynszot_videa-z-lukaszenkam
Скрыншот з меркаванага відэа, пад якім Дзіяна Арлова пакінула каментар у бок Лукашэнкі

Таксама Дзіяна пакінула каментар пад публікацыяй з асабістымі данымі тагачаснага начальніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова. Ён асбаіста збіваў пратэстоўцаў, а на адной з пратэсных акцый у Мінску 6 верасня 2020 года разбіў дручком шкляныя дзверы ў кавярні.

Мікалай Карпянкоў у акцыі пратэсту ў Мінску 6 верасня 2020 года. Фота: Наталлля Фядосенка / ТАСС / Scanpix / LETA
Мікалай Карпянкоў у акцыі пратэсту ў Мінску 6 верасня 2020 года. Фота: Наталлля Фядосенка / ТАСС / Scanpix / LETA

Мінчанка пракаментавала 15 лістапада 2020 года публікацыю з асабістымі данымі і фотаздымкам начальніка ІЧУ на Акрэсціна Ігара Кенюха. А таксама ў бок старшыні Бараўлянскага сельскага выканкама, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, тагачаснага міністра МЗС Уладзіміра Макея, старшыні КДБ Івана Церцеля і іншых прадстаўнікоў улады.

naczalnik-iczu-akrescina-ihar-kenjukh.jp
Начальнік ІЧУ на Акрэсціна Ігар Кенюх

Агулам у судовай пастанове 21 эпізод. Жанчына цалкам прызнала віну.

"Размяшчала каментары, бо знаходзілася пад уражаннем да прачытанага ў публікацыях",  – паведаміла на судзе жанчына.

Асобы, у бок якіх былі пакінутыя каментары заяілі грамадзянскія пазовы памерам па 2000 рублёў, якія ўсе Арлова прызнала ў поўным аб’ёме. Да суда яна знаходзілася пад асабістым паручальніцтвам.

Дзіяна Арлова мае сярэднюю адукацыю і працуе майстрам па педыкюру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства