viasna on patreon

Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-05-27T11:22:00+0300 2024-05-27T14:45:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

24 мая 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што змяшчэнне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства ды антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, што выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб'ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Вядома пра асуджэнне:

Анастасіі Мацяш паводле артыкула 361-1 КК па абвінавачванні ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання — за выкананне працы ў інтарэсах тэлевізійнай кампаніі "Белсат" да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Максімовіча паводле арт. 290-1, 361-2 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай тэрарыстычнай дзейнасці за ахвяраванні беларускім пратэсным ініцыятывам;

Сяргея Высоцкага паводле арт. 361-1 КК па абвінавачванні ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання;

а таксама аб змяшчэнні пад варту:

Максіма Хвашчынскага паводле арт. 361-1 КК па абвінавачванні ў арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання;

Паўла Лукашэвіча паводле арт. 369, 391, 361-1 КК па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і суддзі, арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання — за выказванні ў сетцы інтэрнэт, рэгістрацыю ў "Плане "Перамога";

Вадзіма Рушкевіча паводле арт. 342, 361 ч. 3 КК па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, а таксама ў закліках да захадаў абмежавальнага характару ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь;

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Мацяш, Аляксандра Максімовіча, Сяргея Высоцкага, Максіма Хвашчынскага, Паўла Лукашэвіча, Вадзіма Рушкевіча;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Human Constanta;

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства